Напрамкі, задачы і мэты дзейнасці

З мэтай павышэння ўзроўню адказнасці за мірную і незалежную сучаснасць і будучыню краіны, прасоўванне мірных ініцыятыў і папулярызацыю стваральных каштоўнасцей установай адукацыі ужываюцца розныя формы арганізацыі выхаванцаў у адукацыйным працэсе (заняткі, гульні, экскурсіі, адукацыйныя праекты і інш.), метады і прыёмы (гутаркі, чытанне твораў мастацкай літаратуры і інш.), якія забяспечваюць фарміраванне:

павагі і талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, бежанцаў, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, іх культуры і традыцый;

уяўленняў аб іншых краінах і народах, іх разнастайнасці, асаблівасці іх культуры, нормах паводзін у розных культурах; павагі да нацыянальных культур іншых людзей, міралюбнасці;

усведамлення таго, што ўсе людзі на Зямлі – адна вялікая сям'я, а сама Зямля – наш агульны дом;

усведамлення агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

цікавасці да працы дарослых і іх прафесій, да роднага краю, нацыянальнай культуры;

усведамлення сваёй прыналежнасці да сям'і, малой радзімы, краіны;

уяўленняў аб людзях, якія праславілі Беларусь, іх дзейнасці і дасягненнях і інш.

З мэтай папулярызацыі і павышэння прэстыжу рабочых прафесій у межах ранняй прафесійнай арыентацыі дзяцей дашкольнага ўзросту выдавецтвам «Адукацыя i выхаванне» па даручэнні Міністэрства адукацыі падрыхтавана серыя выданняў «Славим Родину трудом» (аўтары – С.А. Штабінская, Н.А  Паддубская). Выданні серыі («Кто нам строит новый дом?», «Кто нам шьет одежду?», «Кто нас учит?», «Кто выращивает цветы?», «Кто еду готовит нам?», «Кто чинит автомобили?») могуць быць выкарыстаны педагагічнымі работнікамі ў адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі ў спецыяльна арганізаванай (гульня, заняткі) і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў, а таксама бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў ва ўмовах сямейнага выхавання.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы адукацыі у 2023/2024 навучальным годзе з'яўляюцца:

  • павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў;
  • забеспячэнне здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;
  • стварэнне развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое забяспечвае ў тым ліку задавальненне асаблівых адукацыйных патрэб выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР);
  • удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры рабоце з асобамі з АПФР.

Задачы дзейнасці адукацыйнага працэса, на якія трэба асаблівая ўвага в ўстанове адукацыі і ва ўмовах сям'і павінна надавацца:

грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню (набыццю выхаванцамі першапачатковых ведаў аб сваёй сям'і, родным краі, краіне, дзяржаўных сімвалах, вядомых людзях, выхаванню паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага свайго народа, каштоўнасных адносін да жыцця і міру, павагі да абаронцаў Айчыны, да памяці загінуўшых воінаў, пачуцця гонару за дасягненні сваёй краіны (напрыклад, спартыўныя, культурныя));

ідэалагічнаму выхаванню (фарміраванню ў выхаванцаў першасных уяўленняў аб асновах дзяржаўнай ідэалогіі, прывіццю ім агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, і інш.);

духоўна-маральнаму выхаванню (фарміраванню ў дзяцей асноў маральных уяўленняў, назапашванню досведу маральных паводзін, абагачэнню эмацыянальнай сферы з дапамогай засваення маральна-этычных норм (дабрыня, сяброўства, ветлівасць, любоў, сумленнасць, узаемадапамога), далучэнню да агульначалавечых і гуманістычных каштоўнасцей і інш.);

сямейнаму і гендарнаму выхаванню (фарміраванню ў выхаванцаў першапачатковых уяўленняў аб сям'і ў адпаведнасці з традыцыйнымі каштоўнасцямі беларускага грамадства, блізкіх людзях, іх узаемаадносінах і інш.);

працоўнаму і прафесійнаму выхаванню (засваенню дзецьмі асноўных бытавых уменняў і навыкаў, праяўленню актыўнасці ў побыце, самаабслугоўванні, доглядзе раслін і жывёл, клопаце аб блізкіх і інш.);

выхаванню культуры побыту і вольнага часу (фарміраванню ў выхаванцаў першасных уяўленняў аб асабістай і грамадскай значнасці гаспадарча-бытавой працы, уменняў утрымліваць свой пакой, рэчы, цацкі ў парадку, сумесна з дарослымі гатаваць нескладаныя стравы, сервіраваць стол і інш.);

эканамічнаму выхаванню (выхаванню ў дзяцей працавітасці сродкамі гульнявой дзейнасці і абслуговай працы, знаёмству з элементамі эканамічнай адукаванасці і інш.) і інш.